Міністэрства абароны Латвіі размясціла ў Латгаліі мабільныя баявыя групы, якія абсталяваны ракетамі СПА. Таксама на мяжы знаходзяцца радары, прызначаныя для выяўлення беспілотных апаратаў. Пра гэта ў аўторак, 1 кастрычніка, паведаміў міністр абароны Андрыс Спрудс. Ён таксама размясціў спасылку на рэпартаж абароннага партала Sargs аб узмацненні мяжы. З яго вынікае, што мабільныя групы маюць на ўзбраенні ЗРК блізкага дзеяння RBS-70 – пераносны зенітны ракетны комплекс шведскай вытворчасці.
Мінабароны Латвіі аб’явіла аб узмацненні мяжы ў першай палове верасня пасля таго, як у Рэзэкненскім краі ўпаў расійскі беспілотнік тыпу «шахед». Як мяркуецца, ён быў выпушчаны па Украіне, аднак збіўся з курсу і заляцеў у Латвію, верагодна, праз тэрыторыю Беларусі.
Беларускае Радыё Рацыя