BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Латвія рыхтуе сістэму ўмацаванняў на мяжы з Беларуссю і Расеяй

Латвійскае войска прыступіла да стварэння сістэмы ўмацаванняў на межах з Беларуссю і Расеяй. Уздоўж мяжы вайскоўцы створаць ланцуг апорных пунктаў, а менавіта ахоўныя ўмацаванні, розныя перашкоды, склады боепрыпасаў.

Фота: golos.ua

Усяго на стварэнне сістэмы ўмацаванняў збіраюцца выдаткаваць 303 мільёны еўра, паведамляе LSM. Першая абарончая лінія ствараецца на адлегласці каля кіламетра ад мяжы з Расеяй, недалёка ад пагранпункта Церахава ў Лудзенскім краі. Там вайскоўцы перакопваюць дарогу, капаюць супрацьтанкавы роў для цяжкасці прасоўвання патэнцыйнага агрэсара.

Пакуль гаворка ідзе пра ўмацаванні без мініравання. Латвійскія вайскоўцы збіраюцца ўмацаваць супрацьтанкавыя равы «зубамі дракона», а таксама размясціць апорныя пункты абароны.

Латвійская лінія павінна стаць часткай умацаванняў Балтыйскага вала на межах Эстоніі, Латвіі і Літвы.

Беларускае Радыё Рацыя