Харчова-ветэрынарная служба Латвіі з 25 жніўня будзе праводзіць узмоцнены кантроль розных расейскіх і беларускіх тавараў у пунктах памежнага кантролю, піша Delfi. Узмоцненыя праверкі праводзяцца ў мэтах абмежавання рызык для здароўя людзей і жывёл, а таксама, у выпадку генетычна мадыфікаваных арганізмаў, для навакольнага асяроддзя.

«Рашэнне прынятае па распараджэнні галоўнага харчова-ветэрынарнага інспектара на аснове ацэнкі вынікаў кантролю за перыяд з 1 красавіка па 31 ліпеня 2024 года. Гэтыя вынікі паказалі, што на кантроль па-ранейшаму працягваюць паступаць партыі харчавання і кармоў расейскага і беларускага паходжання, пры гэтым захоўваюцца апасенні наконт іх бясшкоднасці, асабліва ў пачатку новага сезона збору ўраджаю», — піша рэсурс. Узмоцненыя меры кантролю будуць дзейнічаць да 23 лютага 2025 года.