
Латвійскі парламент у першым чытанні большасцю галасоў падтрымаў папраўкі да закону аб турызме, якія забараняюць турыстычныя паездкі ў Беларусь і Расею. Пра гэта паведамляе партал Delfi.lv. Забарона ухваленая з мэтай мінімізацыі рызык магчымых парушэнняў правоў чалавека для грамадзян Латвіі, а таксама для таго, каб не дапусціць іх вербавання. Прытым, Латвія ўваходзіць у лік краін, грамадзянам якіх дазволены бязвізавы ўезд у Беларусь.
Беларускае Радыё Рацыя






