На канец траўня з дзейнымі дазволамі ў Польшчы пражывалі 131 318 грамадзян Беларусі.

Паводле інфармацыі супольнасці «Беларусы ў Польшчы», якая спасылаецца на звесткі польскага Упраўлення ў справах іншаземцаў, на канец 2023 году беларусаў тут было каля 119 тысяч. Такім чынам, за паўгода колькасць легалізаваных у Польшчы беларусаў вырасла на 10%.
Больш за ўсё легалізаваных беларусаў (каля 48 тысяч) пражывае ў Мазавецкім ваяводстве. Для параўнання: у Падляшскім ваяводстве — каля 15 тысяч, Паморскім — 11 500, Велікапольскім — 10 тысяч.
З 9 жніўня 2020 году па 31 траўня 2024 году хадайнічалі аб наданні міжнароднай абароны 11 096 беларускіх грамадзян.