У суботу, 17 лютага, у GUTENBERG CLUB — новая гістарычная сустрэча.

Дата: 17 лютага. Час: 17.00 (час мясцовы). Месца: GUTENBERG CLUB, Łobzowska 15-15 (4 паверх), Кракаў.
Гэтым разам Андрэй Бандарэнка распавядзе пра падзеі Грунвальдскай бітвы.
15 ліпеня 1410 года адбылася адна з найважнейшых падзей у лёсах некалькiх народаў Усходняй Еўропы. На палях пад вёскай Грунвальд польскiя i лiтоўскiя войскі нанеслі знiшчальную паразу Тэўтонскаму Ордэну, назаўжды зламаўшы яго магутнасць.
Вы ўбачыце, як разгортвалася адна з найслаўнейшых бiтваў нашай гiсторыi з пункту гледжання сучаснай навукi, а таксама разгледзіце найбольш вядомыя мiфы i стэрэатыпы, з ёй звязаныя.
Уваход — данат у 50 злотых.
Гасцей чакаюць кава, гарбата i розныя прысмакi, а пасля лекцыi — цiкавая размова i цёплая кампанiя.
Арганізатары






