BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Лекцыя “Могілкі беларусаў Падляшша” пераносіцца на 13 мая

Лекцыя Вольгі Сямашкі пра могілкі беларусаў Падляшша, якая была запланавана на гэты панядзелак, пераносіцца на 13 мая (аўторак).

На сустрэчу запрашае арганізатар і даследчыца  Таццяна Калач:

– Лекцыя, якую правядзе Вольга Сямашка, будзе прысвечана грамадскай ініцыятыве па захаванні могілак беларускіх дзеячаў. Беларусаў тут шмат, некаторых з іх не ведаюць, а гэта былі даволі значныя людзі, і яны імі застаюцца нават пасля смерці, таму варта ведаць не толькі беларусам, але і палякам.

Падчас лекцыі будуць прадстаўлены вынікі працы над кнігай “Могілкі беларусаў Падляшша”, якая рыхтуецца да выхаду ў друк. Важнасць гэтай сустрэчы падкрэслівае краязнаўца Аляксей Трубкін:

– У гэтым годзе з’явіцца кніга “Беларускія могілкі Падляшша” аўтарства Вольгі Сямашкі, якая зрабіла найбольшы ўклад у нашым праекце. Гэта будзе чарговы працяг нашай супольнай працы. Будуць з’яўляцца такія публікацыі.

Лекцыя адбудзецца ў Chill Time Club на вуліцы Św. Rocha 5, памяшканне 32 ў Беластоку. Пачатак — а 18-й гадзіне. Уваход — вольны. Мерапрыемства арганізавана ў рамках выставачнага праекта «Радуніца».

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Таццяны Калач