BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Лекцыя «Неасветлены бок беларускага руху пачатку XX стагоддзя» ў Познані

У нядзелю, 14 красавіка, беларусаў Познані запрашаюць на батлейку «Карусь Каганец» і мінілекцыю «Неасветлены бок беларускага руху пачатку XX стагоддзя».

Дата: 14 красавіка. Час: 13.30 (час мясцовы). Месца: дольны касцёл, Bohaterów II Wojny Światowej, 88, Познань.

Батлейка будзе не жыўцом, але ў відэазапісе.

Вы даведаецеся:

адкуль у нашым краі з’явіліся батлейкі;

 ці батлейка ёсць дзіцячаю забаваю; 

хто такі Карусь Каганец і чаму ён блукаў удзень па Менску з ліхтаром;

 якім чынам падзеі 2020 года перагукаюцца з падзеямі больш чым стогадовай даўніны;

 якая карысць з батлейкі сёння. 

Уваход вольны.

Арганізатары