У чацвер, 24 красавіка, у Беластоку ў Галерэі Слендзінскіх (пл. Касцюшкі 4) адбудзецца лекцыя Васіля Калача «Стратэгія і тактыка баявых дзеянняў Паўстання 1863 года на Падляшшы, у Літве і Беларусі». Пачатак 18.00.

Перыяд паўстання 1863 г. добра даследаваны польскімі і беларускімі гісторыкамі, паміж навукоўцамі дасягнуты пэўны ўзровень супрацоўніцтва.
Што з неспецыялістамі? Звычайна ім застаюцца некалькі старонак школьнага падручніка, сухія даты, імёны кіраўнікоў — усё без разумення настрояў змагароў, характару эпохі, асабістых трагедый і калектыўнага болю за радзіму.
Васіль Калач патлумачыць стратэгію і тактыку паўстання. Паглядзіць на перамогі і паразы, шукаючы прычыны таго і іншага.
Васіль Калач — гістарычны рэканструктар, фехтавальшчык, рэжысёр, акцёр, папулярызатар гісторыі, кіраўнік беластоцкага клуба гістарычнай рэканструкцыі «Invictus 1863».
Уваход вольны.
Арганізатары