BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Летась 5,7 тыс. беларусаў сталі польскімі грамадзянамі на падставе працэдуры прызнання

У 2024 годзе 5,7 тыс. беларусаў сталі польскімі грамадзянамі на падставе працэдуры прызнання. Адкрытыя дадзеныя прааналізавалі журналісты выдання «Позірк».

Фота: Shutterstock/PaulSat

Прызнанне грамадзянінам Польшчы – гэта адміністрацыйны акт прыняцця ваяводам у грамадзянства замежніка, які мае шчыльныя сувязі з краінай (працяглае пражыванне, дазвол на жыхарства, наяўнасць польскіх каранёў і іншыя прадугледжаныя законам падставы). Варта адрозніваць ад працэдуры надання грамадзянства, калі адпаведнае рашэнне прымае прэзідэнт Польшчы.

Паводле афіцыйных даных, ваявода Мазавецкага ваяводства прызнаў грамадзянамі Польшчы 2 248 беларусаў, ваявода Падляшскага — 663. Паводле даных Упраўлення па справах замежнікаў, у Польшчы сёлета на ​​канец лютага пражывала 143,1 тыс. грамадзян Беларусі з дакументамі, якія тым ці іншым чынам легалізуюць іх знаходжанне ў краіне.