Летась на беларуска-латвійскай мяжы было зафіксавана 220 выпадкаў пашкоджання агароджы мігрантамі.

Паводле слоў Роландса Муканса, намесніка кіраўніка памежнага аддзялення ў Сілене, праблемы з агароджамі часцей за ўсё ўзнікаюць у тых месцах, дзе ёсць зручны доступ з боку Беларусі. Па словах Муканса, памежнікі рэгулярна правяраюць праблемныя ўчасткі, бо злачынцы выкарыстоўваюць інструменты для металаабрацоўкі, каб выразаць дзіркі ў агароджы.
Латвія скончыла будаўніцтва агароджы на мяжы з Беларуссю ў ліпені 2024 года, яе даўжыня складае 145 кіламетраў. Будаўніцтва абышлося ў 125 мільёнаў еўра. Паводле Муканса, агароджа не спыняе злачынцаў, але значна затрымлівае іх рух і павялічвае час рэакцыі памежнікаў.
Беларускае Радыё Рацыя






