BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Летась у Польшчы ў грамадзян Беларусі нарадзілася больш за 700 дзяцей

Летась у Польшчы ў грамадзян Беларусі нарадзілася больш за 700 дзяцей, паведамляе mostmedia.io. Прыблізна столькі ж было ў 2022 годзе — 741.

Ілюстрацыйнае фотаTomsickova Tatyana/Shutterstock

Грамадзянкі іншых краін нарадзілі ў Польшчы больш за 15 тысяч дзяцей. Гэта 5,5% ад агульнай колькасці. На першым месцы, як і за год да гэтага, украінкі. У іх у 2023-м нарадзілася 12 тысяч дзяцей. Беларускі на другім месцы, на трэцім — в’етнамкі (188 нованароджаных у Польшчы).

Паводле апошніх даных, у Польшчы афіцыйна жывуць амаль 119 тысяч грамадзян Беларусі.