У Варшаве працуе рэстарацыя “2020”, якая спецыялізуецца на падляшскай (галоўным чынам) кухні. Яе адкрыла сямейная пара з Беларусі ў мінулым годзе. З прычыны бяспекі мы не называем іх імёны, але сузаснавальнік распавёў нашаму радыё пра адметнасці пляцоўкі.
РР: Чаму вы вырашылі адкрываць у Варшаве рэстарацыю з беларускай і падляшскай кухняй?
– Таму што ў Варшаве і цалкам у Польшчы вялікая канкурэнцыя ў сферы гастранаміі, таму трэба было рабіць штосьці такое, што магло спадабацца не толькі палякам, і каб было таксама куды прыйсці нашым землякам. У Варшаве многа імігрантаў і з Украіны. Таму трэба было ўлічваць самыя розныя густы. І мы вырашылі звярнуцца да падляшскай кухні.
РР: Калі гэта было?
– Рэстаран мы вырашылі адкрыць у 2024 годзе.
РР: Што зараз можна набыць у вас, чым пачаставацца? Якія ў вас ёсць фірмовыя стравы?
– Наогул падляшская кухня спалучае ў сябе розныя кухні, у тым ліку беларускую. Таму ў нас у першую чаргу блюды беларускай кухні: дранікі, бабка, блюды з рыбы, блюды з рознай гародніны і інш.
Цалкам размова:
З беларускім рэстаратам у Варшаве гутарыла нашая карэспандэнтка Марына Савіцкая.




Беларускае Радыё Рацыя