CreateCulture Space 15 чэрвеня запрашае правесці суботу на «etnoARTvė festivalis» – летнім фестывалі этнакультуры ў CVI Parkas.

А 17:00 усіх ахвотных запрашаюць на душэўны фестываль розных этнакультур «etnoARTvė festivalis», дзе сустрэнуцца беларускія танцы, украінскія песні, літоўскія і габрэйскія мелодыі.
У праграме таксама дзіцячыя майстар-класы і стварэнне арт-аб’екта (з 17:00 да 18:00), традыцыйныя літоўскія і беларускія танцы ад клуба «Ойра», спевы разам з Сяржуком Доўгушавым, выступленне мужчынскага традыцыйнага хору Kasary, дынамічная музыка ад Rakija Klezmer Band і многае іншае.
17.00 – 18.00
- DJ-сет Soft Corps
- стварэнне арт-аб’екта з Doctor Oy
- дзіцячыя майстар-класы
18.00 – традыцыйныя літоўскія і беларускія танцы ад клуба «Ойра»
19.00 – спевы разам з Сяржуком Доўгушавым
20.00 – выступленне мужчынскага традыцыйнага хору Kasary
21.00 – дынамічная музыка ад Rakija Klezmer Band
Уваход вольны.
Паводле прэс-рэлізу