У МЗС Літвы заявілі, што выключэнні, якія ўступаюць у сілу ад сёння і дазваляюць уехаць у Літву некаторым аўтамабілям з беларускімі нумарамі, прымяняюцца ў сувязі з неабходнасьці падтрымкі беларускай грамадзянскай супольнасці. Літоўскі бок прызнае, што пайшоў на змякчэнне правілаў у тым ліку праз дыялог з прадстаўнікамі беларускай апазіцыі.

З 17 жніўня грамадзяне Беларусі, якія маюць летувіскую візу, часовы або пастаянны від на жыхарства ў Летуве і падарожнічаюць у асабістых мэтах, змогуць уяжджаць у Летуву на аўтамабілі. Аўтамабілі грамадзян Беларусі, якія з’яўляюцца грамадзянамі краін ЕЗ, таксама будуць дапушчаныя да ўезду ў ЕЗ пры іх паездках у Еўразвяз у асабістых мэтах.