BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Лідар крымскіх татараў наведаў Крушыняны на Падляшшы

Мустафа Джэмілеў наведаў Крушыняны. Лідар крымскіх татараў, дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны сустрэўся у Крушынянах з польскімі татарамі і прадстаўнікамі ваяводскай улады.

У пятніцу, 12 ліпеня, польскі Сейм прыняў пастанову пра ўшанаванне памяці ахвяраў генацыду крымскіх татараў. Пастанова падкрэслівае, што «дэпартацыя крымскіх татар з Крыма ў 1944 годзе і яе наступствы з’яўляюцца актам генацыду крымска-татарскага народа».

Мустафа Джэмілеў на зямлі польскіх татараў падзякаваў Польшчы за салідарнасць.

Гэта вельмі сімвалічна для нас, бо мы не толькі маем гістарычны дакумент. Мы хацелі таксама зрабіць візіт да нашых супляменнікаў, якія тут жывуць. Хацелі патрапіць на Падляшша і мець непасрэдны кантакт у той самы дзень, калі польскія ўлады прызналі генацыд супраць крымскіх татараў.

У Крушынянах Павел Коваль падкрэсліў, што Польшча не прызнае гвалтоўных зменаў межаў і захопу ўкраінскіх тэрыторый Расеяй у 2014 годзе.

Сёлета спаўняецца 80 гадоў з дня дэпартацыі крымскіх татараў.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя