Пасля крытыкі з боку літоўскіх палітыкаў і папярэджання ад праваахоўных органаў кампанія «Garsų pasaulis» спыняе выраб пашпартоў Новай Беларусі. Кампанія-вытворца пашпартоў ужо апавясціла МУС аб прыпыненні праекту.

«Мы спыняем супрацу з грамадскай установай «Belarus Passport Center» і выраб гэтага непрызнанага беларускага пашпарту», – паведаміла кіраўніца кампаніі Ганна Янаўскене ў лісце ў МУС.
Генеральная пракуратура Літвы 27 студзеня скіравала ў Беларускі пашпартны цэнтр у Вільні неадназначны ліст, які можна ўспрыняць як пагрозу крымінальнага пераследу за выраб і выкарыстанне гэтых пашпартоў.
Беларускае Радыё Рацыя