BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Літоўская мытня рыхтуецца да большага ўзмацнення кантролю на мяжы з Беларуссю

Літоўская мытня абвясціла “ўзмацненне кантролю” на мяжы з Беларуссю. Гаворка ідзе пра экспарт з краін Еўразвязу. Меры пачнуць дзейнічаць 11 лістапада.

Як паведамілі літоўскія мытнікі, пры рэалізацыі міжнародных санкцый супраць Расеі фізічны кантроль тавараў падвойнага прызначэння арганізуюць на памежных пастах з Беларуссю. У мытні растлумачылі, што гэта тавары, якія можна выкарыстоўваць у баі альбо для вытворчасці прадметаў, якія ўжываюцца ў ваенных мэтах.

Асаблівую ўвагу паабяцалі надаць экспарту такіх электронных тавараў, як чыпы, мікрасхемы і іншыя электронныя кампаненты. “Тавары, якія падпадаюць пад дзеянне санкцыйнага рэгулявання, такія як медыка-дыягнастычнае абсталяванне, экспарт розных механізмаў, іх частак і аналагічныя тавары, таксама будуць падлягаць больш строгаму кантролю”, – папярэдзілі ў літоўскім мытным ведамстве.

Тым часам на літоўскай мяжы вярнуліся чэргі з легкавых аўто. Так, сёння ў сярэдзіне дня на пераходзе «Каменны Лог» стаялі 60 легкавікоў, у «Беняконях» — 30. Чэргаў з аўтобусаў там няма.

Беларускае Радыё Рацыя