
На мяжы з Беларуссю літоўскія памежнікі спрабавалі затрымаць кантрабандыстаў, аднак тыя пайшлі на радыкальныя меры. Адзін з уцекачоў спрабаваў збіць праваахоўнікаў на Mercedes, і калі адзін з памежнікаў ледзь не трапіў пад колы, яго калега адкрыў агонь па машыне. Падчас інцыдэнту затрымаць парушальнікаў не ўдалося – яны змаглі ўцячы ў лес. На месцы здарэння памежнікі знайшлі аўтамабіль Audi, у якім былі 1500 пачак кантрабандных цыгарэт з беларускімі акцызамі, GPS-трэкер і фрагменты паветранага шара. Памежнік атрымаў медыцынскую дапамогу і цяпер лечыцца амбулаторна. У Літве распачалі крымінальную справу па факце незаконнага абароту падакцызных тавараў. Пошукі падазраваных працягваюцца.
Беларускае Радыё Рацыя






