
На працягу сутак літоўскія службы аховы мяжы затрымалі восем метэазондаў, якія выкарыстоўваліся для незаконнай пераправы цыгарэт з тэрыторыі Беларусі. Як паведамляе Delfi са спасылкай на прадстаўніка памежнай службы Гедруса Мішуціса, груз знайшлі ў Друскінінкайскім і Варэнскім раёнах. Агульная колькасць перахопленых цыгарэт — 10 900 пачак. Па справе аб кантрабандзе затрымалі пяць грамадзян Літвы. Усе зонды былі абсталяваныя GPS-трэкерамі, аднак іх выкарыстанне залежыць ад накіравання ветру, бо яны не кіруюцца. Гэта першы выпадак у 2025 годзе, калі кантрабандысты выкарыстоўваюць такую схему масавай засылкі.
Беларускае Радыё Рацыя