BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Літоўскія памежнікі вылоўліваюць крыгі-плыты з цыгарэтамі

Літоўскія памежнікі распавялі 26 студзеня, што за дзень тройчы вылоўлівалі з Нёмана замаскіраваныя пад крыгі плыты з беларускімі цыгарэтамі і GPS-трэкерамі.

Фота: Vsat.lrv.lt

Па словах памежнікаў «улоў» за адзін толькі дзень склаў 3080 пачкаў на суму каля 13 тысяч эўра.

Гэтыя «плыты-крыгі» высокатэхналагічныя: цыгарэты не проста загорнуты ў поліэтылен і прысыпаны снегам і лёдам. Канструкцыя мае таксама прымацаваны GPS-трэкер і бетонны блок для рэгулявання плавучасці.

У 2023 годзе ў Літве перахапілі кантрабандныя цыгарэты на суму больш за 51,3 млн еўра.