BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Літва адкрыла мяжу з Беларуссю

Апоўдні па беларускім часе Літва аднавіла пропуск транспартных сродкаў на мяжы з Беларуссю, вынікае з паведамлення літоўскай Службы аховы дзяржаўнай мяжы.

У памежных чатах звярнулі ўвагу, што за некалькі хвілін да адкрыцця мяжы, выезду з Беларусі ў Літву ў «Каменным Логу» чакалі тры аўтамабілі з дыпламатычнымі нумарамі.

Нагадаем, увечары 24 кастрычніка гэтая служба спыніла рух на двух памежных з Беларуссю пунктах пропуску — у Медзінінкаі і Шальчынінкаі.

Як паведаміла прэм’ер-міністар Літвы Інга Ругінене на сваёй старонцы ў Facebook, увечары 24 кастрычніка з Беларусі ў Літву зноў заляцела вялікая колькасць кантрабандных аэрастатаў. Была парушана праца аэрапортаў у Вільні і Коўне.

Ругінене заявіла, што ў выпадку паўтарэння масавага запуску кантрабандных паветраных шароў з Беларусі краіна цалкам закрые мяжу.