Міністр унутраных спраў Літвы Уладзіслаў Кандратовіч паведаміў, што ў бліжэйшы час адбудзецца сустрэча літоўскіх і беларускіх прадстаўнікоў і спецыялістаў на тэхнічным роўні для абмеркавання пытанняў, звязаных з запускам кантрабандыстамі метэаралагічных зондаў. Паводле яго, сустрэча пройдзе ў памежнай зоне. Пра гэта піша Delfi са спасылкай на Elta.

“Спадзяюся, Беларусь разумее, што выхаду з гэтай сітуацыі не будзе, паколькі з боку Беларусі працягваюць запускаць метэаралагічныя зонды. Мы бачым, што злачыннасць квітнее па абодва бакі мяжы, таму, натуральна, афіцыйным асобам трэба дзесьці пра нешта пагаварыць. Яны зробяць гэта найбліжэйшым часам, калі будзе дасягнутае пагадненне», — заявіў ён журналістам ўчора ў літоўскім Сейме.
“Гаворка ідзе пра злачынную дзейнасць – кантрабанду, тут няма ніякай палітыкі. Нам трэба разабрацца ў сітуацыі, каб наша паветраная прастора была абароненая, каб не было пагроз нашай грамадзянскай авіяцыі і грамадскай бяспекі», — падкрэсліў літоўскі міністр.





