Літва сочыць за сітуацыяй на мяжы з Беларуссю. Пры неабходнасці туды могуць прыцягнуць вайскоўцаў і супрацоўнікаў іншых службаў. Пра адпаведную заяву міністра ўнутраных спраў Літвы Агне Білатайце паведамляе LRT.

Заява Білатайце прагучала на фоне абвастрэння сітуацыі на беларуска-польскай мяжы. 10 красавіка польскія памежнікі расказалі, што праз мяжу з Беларусі спрабавала прарвацца група з больш як 200 мігрантаў. Каб не дапусціць прарыву мяжы, памежнікі выкарысталі газ.
Білатайце заявіла, што Літва не мае разведінфармацыі пра падрыхтоўку падобных выпадкаў на сваёй мяжы. Але існуе пагроза, што мігранты, якія не змаглі трапіць у Польшчу, прыйдуць на мяжу з Літвой ці Латвіяй.