BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Літва можа кампенсаваць захраслыя ў Беларусі грузавікі беларускай маёмасцю

Колішні прэм’ер-міністр Літвы, лідар дэмакратычнага саюзу «У імя Літвы» Саўлюс Скверняліс заявіў аб неабходнасці падрыхтоўкі літоўскіх уладаў да таго, што не змогуць вярнуць перавозчыкам затрыманыя ў Беларусі грузавікі. Як паведаміла выданне delfi.lt, урад павінен разгледзець магчымасць выплаты кампенсацыі перавозчыкам за рахунак замарожаных беларускіх актываў, сярод якіх — санаторый «Беларусь» у Друскеніках. Цытата:

«Трэба правесці інвентарызацыю, высветліць, колькі цягачоў знаходзіцца ў закладніках, паколькі сітуацыя насамрэч не такая, як нам пра яе паведамляюць». 

Скверняліс мяркуе, што магчыма ініцыяваць адпаведныя юрыдычныя працэдуры, у тым ліку зрабіць ацэнку вартасці маёмасці і яе пералік. «Калі цягачы канфіскуюць, адпаведна асіметрычныя меры ўхваляць і ў Літве. Іншы бок павінен гэта зразумець», — перакананы палітык.

Беларускае Радыё Рацыя