BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Літва не будзе кампенсаваць страты перавозчыкам

Літва не будзе кампенсаваць страты перавозчыкам, якія засталіся ў Беларусі праз закрыццё мяжы. Пра гэта заявіў міністр транспарту Юрас Тамінскас, перадае  Нацыянальнае радыё і тэлебачанне Літвы.

Здымак ілюстрацыйны

Паводле  словаў міністра, урад нават не разглядае магчымасці пакрыцця стратаў: «Гэта не мы іх трымалі, іх трымаў беларускі рэжым». Тамінскас адзначыў, што перавозчыкам загадзя паведамлялі пра рызыку гібрыдных атак з боку Менска і пра магчымасць закрыцця мяжы, таму бізнес павінен быў узважыць наступствы працы «з дзяржавай-агрэсарам».

Міністр таксама дадаў, што нягледзячы на папярэджанні, перавозчыкі працягвалі ездзіць ва ўсходнім кірунку, таму пытанне іх кампенсацыі «не стаіць увогуле».

Сёння Літва зноў адкрыла мяжу з Беларуссю, закрытую ў канцы кастрычніка.

Беларускае Радыё Рацыя