BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Літва пазбавіла віду на жыхарства былога супрацоўніка МУС Беларусі

Літва пазбавіла віду на жыхарства былога супрацоўніка МУС Беларусі Аляксандра Маціевіча, паведамляе партал навінаў Delfi. Партал прыводзіць словы віцэ-спікера літоўскага Сейма Паўлюса Саўдаргаса, які назваў беларусаў, якія ўязджаюць у краіну, «праблемай не толькі для правяраючых іх устаноў».

«Беларуссю кіруе дыктатар, гэтая дзяржава нафаршыраваная спецслужбамі, там для гэтага задзейнічана шмат магутнасцяў, каб расцягнуць сетку беларускіх агентаў у Літве. У нас могуць быць такія агенты, і іх няпроста будзе выявіць Дэпартаменту міграцыі і нашай разведцы», – заявіў Саудгардас.

Былы супрацоўнік міліцыі 33-гадовы Маціевіч, які падчас працы ў сістэме МУС удзельнічаў у рэпрэсіях, а затым пераехаў за мяжу, пасля апублікавання гэтай інфармацыі і пачатку расследавання «разам з жонкай тэрмінова пакінуў Літву», паведаміў у ноч на 1 лютага BelPol.