BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Літва перадасць Украіне аўтамабілі, у якіх беларусы перавозілі кантрабандныя цыгарэты

Працаўнікі літоўскай мытні ў студзені на прапускным пункце «Мядзінінкай» канфіскавалі ў грамадзянаў Беларусі тры аўтамабілі, у якіх перавозіліся кантрабандныя цыгарэты.

Беларусы спрабавалі незаконна ўвезці ў Літву 3030 пачак цыгарэтаў – іх знайшлі з дапамогай рэнтгену ў шматлікіх тайніках у аўтамабілях. Цыгарэты былі ацэненыя на агульную суму 13 573 еўра. Пра гэта паведамляе сайт літоўскай мытні.

На беларусаў склалі пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях, ім пагражаюць штрафы ад 2 да 6 тысячаў еўра.

Аўтамабілі «BMW X5», «BMW X6» і «Mercedes-Benz» былі канфіскаваныя. Мытня пастанавіла перадаць іх на патрэбы Украіны.

Беларускае Радыё Рацыя