BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Літва перастала прапускаць грузавікі праз мяжу з Беларуссю

Літва перастала прапускаць грузавікі праз мяжу з Беларуссю.

У Мытным камітэце Беларусі заявілі, што літоўскі бок спыніў афармленне фур. Літва спыніла пропуск грузавікоў праз мяжу з Беларуссю. У літоўскіх пунктах пропуску «Меднікі» і «Шальчынінкай» спынена афармленне фур. 

Як паведамляе Мытны камітэт Беларусі, з 9:00 літоўцы не афармляюць фуры на ўезд, а з 12:00 — на выезд. 

У ДМК адзначаюць, што літоўскі бок не паведаміў аб прычынах спынення афармлення грузавікоў. 

Цяпер праз «Каменны Лог» і «Беняконі» з Беларусі спрабуюць выехаць каля 1000 транспартных сродкаў.

Беларускае Радыё Рацыя