BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Літва праверыць 18 тысяч беларусаў, якія атрымалі від на жыхарства

Літва праверыць 18 тысяч беларусаў, якія атрымалі від на жыхарства ў Літве да ўвядзення спецыяльных анкет у лістападзе 2022 года. Пра гэта заявіла кіраўніца Дэпартамента па міграцыі Эвеліна Гудзінскайтэ.

Фота: newizv.ru

Нагадаем, з лістапада 2022 года грамадзяне Беларусі і Расеі запаўняюць спецыяльную анкету, у якой яны павінны пазначыць сваё стаўленне да вайны ва Украіне, а таксама пазначыць некаторую іншую інфармацыю. З моманту з’яўлення гэтай анкеты 1 644 грамадзяніна Беларусі і 397 грамадзян Расеі былі прызнаны пагрозай нацыянальнай бяспецы. Калі праверка выявіць, што асоба можа ўяўляць такую пагрозу, то яе пазбавяць віду на жыхарства ў Літве.

Беларускае Радыё Рацыя