BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Літва прыпыніла афармленне грузавікоў у пункце пропуску Мядзінінкай


У пункце пропуску Мядзінінкай (з беларускага боку – Каменны Лог) 1 чэрвеня прыпынена афармленне грузавога транспарту, паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага пагранічнага камітэта.
Паводле інфармацыі ведамства, афармленне грузавікоў на ўезд і выезд з Літвы не будзе праводзіцца праз тэхнічныя работы. Пры гэтым афармленне легкавога транспарта і аўтобусаў праходзіць у звычайным рэжыме.

Дзяржпагранкамітэт рэкамендаваў перавозчыкам «улічваць гэтую інфармацыю пры планаванні маршруту» і на час абмежаванняў выбіраць суседні пункт пропуску Беняконі (з літоўскага боку – Шальчынінкай).

Памежная і мытная службы Літвы пра прыпыненне афармлення грузавікоў у Мядзінінкаі не паведамляюць.