BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Літва спыніла справу пра прымусовую пасадку самалёта з Пратасевічам

Пра спыненне дасудовага расследавання па факце прымусовай пасадкі ў Менску ў 2021 годзе самалёта авіякампаніі Ryanair паведаміла 16 кастрычніка Генеральная пракуратура Літвы.

Згаданы авіялайнер накіроўваўся з Афін у Вільню. На борце знаходзіліся на той момант апазіцыйны блогер Раман Пратасевіч і яго сяброўка, расіянка Сафія Сапега. Яны былі затрыманыя, асуджаныя, але пасля памілаваныя.

Сваё рашэнне літоўскі наглядны орган патлумачыў тым, што аналагічнае расследаванне праводзіцца на польскай тэрыторыі. Для спрашчэння расследавання генпракуратуры Літвы і Польшчы “падпісалі пагадненне пра стварэнне сумеснай следчай групы”, краіны “абменьваліся ўсімі данымі”. Такім чынам, расследаванне працягваецца ў Польшчы.

Беларускае Радыё Рацыя