Рэкордную за апошнія восем месяцаў колькасць спробаў нелегальнага пераходу мяжы з боку Беларусі – 40 – спыніла 20 ліпеня Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы, сведчыць праведзены «Позіркам» аналіз яе штодзённых звестак.
Латвія 20 ліпеня перадухіліла 30 спробаў. Польскія службы 19 ліпеня (звестак за папярэдні дзень пакуль няма) спынілі 11 спробаў нелегальнага пранікнення з беларускай тэрыторыі (мінімум пасля 6 ліпеня; суткамі раней – 36).