BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Літва ў кастрычніку спыніла 275 спробаў незаконнага пераходу мяжы

У кастрычніку Літва спыніла 275 спробаў незаконнага пераходу мяжы, вынікае з праведзенага «Позіркам» аналізу звестак памежнай службы.

Фота: abw.by

Прычым, амаль палова спробаў зафіксавана за апошнія пяць дзён месяца — пасля таго як Літва закрыла мяжу з Беларуссю. А 31 кастрычніка была рэкордная сутачная колькасць спробаў за тры гады — 63.

Агулам за мінулы месяц суседнія краіны Еўразвязу зафіксавалі 3271 спробу незаконнага пераходу мяжы з Беларусі — крыху менш, чым у верасні.