Літоўцам, якія працуюць з сакрэтнай інфармацыяй, будзе забаронена выязджаць у Расею, Беларусь і Кітай. Адпаведныя папраўкі да закона “Аб дзяржаўнай і службовай таямніцы” ўхваліў кабінет міністраў Літвы, піша lrt.lt.

Цяпер законапраект будзе разглядацца ў Сейме. Распрацоўкай закона займалася Міністэрства абароны. У ведамстве кажуць, што папраўкі маюць на мэце абараніць дзяржаўных службоўцаў, якія працуюць з сакрэтнай інфармацыяй, ад дзейнасці замежных спецслужбаў. Адпаведныя захады пачаліся пасля папярэджанняў з боку выведкі, што літоўцаў, якія маюць доступ да сакрэтнай інфармацыі, спрабуюць вербаваць. Паводле ацэнак Мінабароны, абмежаванне закране каля 56 тысяч чалавек.
Беларускае Радыё Рацыя






