Зарэгістраваныя ў Беларусі прычэпы і паўпрычэпы, у тым ліку буксаваныя цягачамі, зарэгістраванымі ў іншых краінах, павінны пакінуць тэрыторыю Літвы да 10 ліпеня.

Гэта звязана з 14-м пакетам санкцый Еўразвязу, паведамляе мытня Літвы. Як тлумачыць літоўская мытня, 29 чэрвеня былі апублікаваныя змены ў рэгламент Рады Еўразвязу.
Абноўлены рэгламент набыў моц 1 ліпеня, але ў кампаній не было часу адаптавацца да новых умоў.
Літоўская мытня папярэджвае, што гэтыя прычэпы і паўпрычэпы, якія выкарыстоўваюцца для вывазу тавараў (экспарту, рээкспарту і транзіту), павінны пакінуць тэрыторыю ЕЗ да 10 ліпеня.