BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Літва змякчыла абмежаванні на ўвоз прадуктаў з Беларусі

Літва змякчыла абмежаванні на ўвоз прадуктаў з Беларусі і Расеі. Паводле інфармацыі літоўскай мытні, забарона не будзе распаўсюджвацца: на тавары, якія перавозяцца транзітам;
на тавары, прызначаныя для асабістага спажывання падчас паездкі (упакоўка павінна быць адкрытая). Для мясных і малочных прадуктаў дзейнічаюць выключэнні, устаноўленыя Дзяржаўнай харчова-ветэрынарнай службай.

Нагадаем, з 3 чэрвеня ў Літве пачала дзейнічаць забарона на імпарт з Беларусі і Расеі 2,8 тыс. найменняў тавараў, у асноўным прадуктаў харчавання. Пакуль мытня не дапускала іх увоз і фізічнымі асобамі. У сувязі з гэтым Офіс Святланы Ціханоўскай звязаўся з літоўскімі ўладамі. Ціханоўская выказвала надзею, што ўжо сёння абмежаванні для фізічных асоб будуць змякчэлыя.

Беларускае Радыё Рацыя