
Памежныя пераходы на мяжы Літвы і Беларусі часова закрыты да 12:00 сённяшняга дня праз кантрабандныя метэазонды. Літоўскія ўлады дадаюць, што калі пагроза паўторыцца, межы з Беларуссю могуць цалком закрыць.
“Вечарам з Беларусі ў Літву зноў была запушчана вялікая група кантрабандных метэаралагічных шароў – праз гэта прыйшлося часова закрываць аэрапорты Вільні і Каўнаса. У сувязі з сітуацыяй, якая склалася, Дзяржаўная памежная служба закрыла пункты пропуску Шальчынінкай і Мядзінінкай на мяжы з Беларуссю да 12:00», – паведаміла прэм’ер-міністр Інга Ругінене ў сваім Facebook.
Таксама Ругінене заявіла, што калі сітуацыя паўторыцца, мяжа з суседняй краінай будзе цалкам закрытая.
У аэрапорце Вільні паведамілі пра спыненне паветранага руху да 10-й раніцы 25 кастрычніка.






