Пункты пропуску “Катлоўка” і “Прывалка” на беларуска-літоўскай мяжы могуць закрыцца. Такая прапанова паступіла ад камісіі па нацыянальнай бяспецы Літвы. Такі захад мае знізіць дзейнасць Беларусі і Расеі спецслужбаў.

Акрамя закрыцця пунктаў, камісія прапануе: паступова скараціць колькасць дазволаў, якія выдаюцца беларускім і літоўскім перавозчыкам; абмежаваць пасадку і высадку пасажыраў на чыгуначным памежным пункце Кяна; спыніць рух пешаходаў і раварыстаў праз мяжу.
Канчатковае рашэнне па гэтых прапановах прыме ўрад Літвы.
Беларускае Радыё Рацыя






