18-га снежня, у Міжнародны дзень мігранта, ля будынка Дэпартамента міграцыі пры Міністэрстве ўнутраных спраў Літоўскай Рэспублікі ў Вільні, адбыўся адзіночны пікет.

Яго зладзіў кіраўнік камісіі па нацыянальнай бяспецы Каардынацыйнай рады, беларускі экс-добраахвотнік батальёна “Волат” Аляксандр Клачко:
-Я стаяў дзве гадзіны дзесяць хвілін. Праз паўгадзіны выйшаў супрацоўнік Дэпартамента міграцыі і сказаў, што я павінен стаяць на 25 метраў ад будынка, не бліжэй. Прыехала паліцыя, я ўдакладніў, ці магу я праз дарогу насупраць Дэпартамента міграцыі стаць. Паліцыя сказала, што так, магу. У выніку я перайшоў туды. Сёння не толькі Міжнародны дзень мігранта, гэта асабіста для мяне чатыры гады, як я з’ехаў з Беларусі. Сёння галоўны момант гэтай акцыі – гэта 11 месяцаў як міграцыя думае, што мне адказаць на пытанне, кім я з’яўляюся для Літвы: нацыянальная пагроза ці палітычны мігрант?
Сярод патрабаванняў Аляксандра Клачко таксама прагучаў заклік не зацягваць разгляданне міграцыйных кейсаў беларусаў, у тым ліку беларускіх ветэранаў вайны супраць Расеі. Адпаведна былі акрэслены праблемы атрымання ветэранамі вайны медычнай дапамогі па лекаванні і рэабілітацыі на тэрыторыі Рэспублікі Літва.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:



Беларускае Радыё Рацыя
Фота Аляксандра Клачко