У сераду 26 лістапада ў Паброддзі афіцыйна адкрываецца вайсковая інфраструктура для амерыканскіх вайскоўцаў у Літве.
Міністэрства абароны Літвы паведаміла, што ў цырымоніі адкрыцця прымуць удзел міністр абароны Робертас Каўнас, амбасадар ЗША ў NATO Мэцью Уітакер, амбасадарка ЗША ў Літве Кара Макдональд, камандуючы Сухапутнымі войскамі Узброеных сіл Літвы Нярыюс Станкявічус і камандуючы Сухапутнымі войскамі ЗША ў Еўропе і Афрыцы Крыстафэр Донагью.
Амерыканскі батальён, дыслакаваны ў Літве з 2022 года, быў узмоцнены артылерыйскім падраздзяленнем. Цяпер Вашынгтон пераглядае прысутнасць сваіх сіл у Еўропе, а Літва імкнецца захаваць ці павялічыць наяўны ў краіне вайсковы кантынгент.
Беларускае Радыё Рацыя





