Украінскі блогер BalaganOFF запусціў дабрачынны збор на 100 дронаў для каліноўцаў.
Акцыя «Беларусам ад беларусаў» мае на мэце сабраць 45 тысяч даляраў. На іх і закупяць беспілотнікі для Палка Каліноўскага. Далучацца да гэтай акцыі заклікаў праз свае сацыяльныя сеткі таксама беларускі музыка Лявон Вольскі:
– Дарагія сябры і сяброўкі! У гэтыя самыя хвіліны адбываецца мега-акцыя – набыццё ста дронаў для Палка Каліноўскага. Гэтыя дроны неабходныя Палку, неабходныя нам з вамі, неабходныя ўсім. Таму я далучыўся да гэтай ініцыятывы. Далучайцеся і вы. Купляем дроны для палка!
Рэквізіты для грашовага перавода можна знайсці па спасылцы. Рабіць данат з Беларусі і з картак беларускіх банкаў небяспечна.
Беларускае Радыё Рацыя