BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Людзі самі спрабуюць вырашаць сваю энерганезалежнасць”

У панядзелак, 26 жніўня, Расея нанесла па Украіне масіраваны удар, атакаваўшы аб’екты крытычнай інфраструктуры ў 15 абласцях.

Фота: 24tv.ua

Зараз працягваецца ліквідацыя наступстваў атакі, у буйных гарадах уведзены экстранныя адключэнні святла.

Як з гэтым спраўляюцца ўкраінцы, распаядае мясцовы журналіст Іван Анціпенка:

Людзі стараюцца самі быць энерганезалежнымі наколькі гэта магчыма. Набываюць энергагенератары, зарадныя станцыі. Я з вамі зараз размаўляю з дапамогай зараднай станцыі. Я падключыў рутар і таму ў мяне ёсць інтэрнэт. Але я зараз знаходжуся ў Кіеве і ў мяне няма электрычнасці.

За дзень Расея выкарыстала супраць Украіны больш за 100 ракет і столькі ж беспілотнікаў. Падчас атакі два дроны апынуліся ў Беларусі, пра гэта піша маніторынгавы праект “Беларускі гаюн”, інфармацыю падцвердзіў кіраўнік паветраных сіл ВСУ Мікола Анішчук.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя