BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Лукаш Пракорым: Спрэчкі вакол СІС не адаб’юцца на выдзяленні еўрафондаў

Маршалак Падляшскага ваяводства Лукаш Пракорым абверг інфармацыю пра тое, што еўрапейскія фонды для Ломжы, Сувалак і Сакольскага павету могуць быць заблакаваныя праз адмоўную пазіцыю гэтых самакіраванняў адносна стварэння Цэнтраў Інтэграцыі Імігрантаў (СІС).

Кажа Лукаш Пракорым:

-Гэтая інфармацыя не адпавядае рэчаіснасці. Усе сродкі, якія павінны  быць перададзеныя гарадам Ломжа, Сувалкі і Сакольскаму павету будуць перададзены ў найбліжэйшыя тыдні.

Гэтая заява прагучала перад пазачарговай сесіяй Сейміка Падляшскага ваяводства, якая распачне працу ў панядзелак, 12 траўня, а 18-й гадзіне. Сесія будзе прысвечана разгляду праекта заявы аб супраціве «міграцыйнаму пакту» Еўразвяза, падрыхтаванай клубам PiS.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя