У Гайнаўцы адбылася сустрэча маршалка Падляшскага Сейміку Лукаша Пракорыма з бацькамі вучняў агульнаадукацыйнага Ліцэя з беларускай мовай навучання.
Гаварылі пра тое, наколькі важная моўная адукацыя для моладзі і якія перавагі прыносіць шматкультурнасць нашаму рэгіёну. На сустрэчы таксама прысутнічалі Кшыштаф Трускаляскі – дэпутат Сойму Рэспублікі Польшча і Ігар Лукашук, райца Падляшскага Сейміку.
Раней адбылася сустрэча з бургамістрам Гайнаўкі Ірэнэушам Раманам Кендышам, старастам Гайнаўскага павета Анджэем Скепкам, Кшыштафам Трускаляскім – дэпутатам Сейма Рэспублікі Польшча і Ігарам Лукашуком. Гаварылі пра Белавежскую пушчу, сітуацыю на польска-беларускай мяжы, сумесныя праекты, інвестыцыйныя планы і прасоўванне турызму ў рэгіёне.
Беларускае Радыё Рацыя