Паводле апытання сацыялагічнай службы «Левада-цэнтар», у апытанні «Чалавек 2023 году», якое праводзілі Андрэй Калеснікаў і Дзяніс Волкаў, Аляксандр Лукашэнка заняў другое месца – адразу пасля Уладзімера Пуціна. Пуціна «Чалавекам году» назвалі 53%, Лукашэнку – 9%. За імі ідуць прэм’ер-міністар Мішусцін і кіраўнік МЗС Лаўроў (па 8%), лідар Кітаю Сі Цзіньпінь (7%), Яўгеній Прыгожын (5%). У прэзідэнта ЗША Байдэна, прэм’ера Вугоршчыны Орбана і мэра Масквы Сабяніна па 2%.Гэта не стала нечаканасцю.

У снежні 2022 году, паводле «Левада-цэнтру», Аляксандр Лукашэнка таксама быў у лідарах апытання «Чалавек году», праўда, падзяліў трэцяе месца з Мішусьціным і Шайгу (усе набралі па 7%). Цяпер жа Лукашэнка апярэдзіў і расейскага прэмʼера, і кіраўніка замежнапалітычнага ведамства.






