Салістка расейскага гурта Louna, якая цяпер жыве ў Ізраілі, Лусінэ “ЛУ” Геваркян, выступіць у Варшаве. Імпрэза адбудзецца 18-га чэрвеня ў беларускім клубе Scena Chmielna. Падчас падзеі чакаецца не толькі музычны выступ, але і размовы з публікай.
Працягвае спявачка:
-Мне заўсёды быў цікавы такі фармат. Бо ёсць магчымасць не толькі выконваць песні, але і размаўляць са слухачамі. Я даўно ладжу такія творчыя вечары, калі з невялікай акустычнай групай, а часам з гітарыстам, часам адна. І мне вельмі падабаецца такі фармат сваёй цеплынёй, нязмушанасцю. Часам мы сядзім па тры – чатыры гадзіны, размаўляем, спяваем песні.
На наступны дзень, 19-га чэрвеня, артыстка выступіць у Кракаве.
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя