BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Львоў пад масіраванай расейскай атакай

У ноч на 5 кастрычніка расейскія войскі нанеслі масіраваны ўдар па Львове. Паводле мэра горада Андрэя Садавога, частка Львова засталася без электрычнасці — у прыватнасці, раёны Раснае і Левандоўка.

Фота: УНІАН

Садовы заклікаў жыхароў захоўваць спакой і заставацца ў бяспечных месцах, паколькі паветраная трывога працягваецца. Паводле яго слоў, з-за атак у горадзе грамадскі транспарт часова не выходзіць на маршруты.

«Прашу львоўцаў заставацца ў бяспецы! Выхад на вуліцы цяпер небяспечны!» — напісаў мэр.

Ён таксама адзначыў, што пакуль няма пацверджанай інфармацыі аб шкодным задымленні, але рэкамендуецца зачыніць вокны і не выходзіць з дому, бо пасля абстрэлаў у розных частках горада ўзніклі пажары.

«Важна засцерагчы сябе ад шкодных выпарэнняў і дыму. Пасля завяршэння трывогі не спяшайцеся выходзіць на вуліцу. Усе службы працуюць. Не панікуйце. Усё будзе добра. Беражыце сябе і блізкіх!» — падкрэсліў Андрэй Садавы.

Паводле Паветраных сіл Узброеных Сіл Украіны, на Львоў усё яшчэ рухаецца чарговая група беспілотнікаў.

Як паведамляе УНІАН, у ноч на 5 кастрычніка расейскія войскі масіравана атакавалі Украіну ракетамі і дронамі. Пад ударамі апынуліся Львоў, Чаркаскі раён, Запарожжа, Івана-Франкоўск і іншыя гарады.