«Дом Вільной Білорусі» ў Львове прыняў дэлегацыю валанцёраў з Літвы. Госці перадалі аўтамабілі для ЗСУ і гуманітарны груз ад беларускай валанцёрскай арганізацыі «Дапамога» з Вільні.

Кажа арганізатар і кіраўнік фонда «Вільна Білорусь» Аляксей Францкевіч:
– Машыны, якія ганяюць, гэта робяць самі літоўцы. Дзіцячыя рэчы, рэчы для дарослых, цёплыя рэчы, коўдры. Прывезлі нават свечкі. Перададзім іх у гарнізонны храм. Бліжэйшымі днямі мы ўсё гэта зробім – раздадзім па прызначэнні. Яшчэ раз хацеў бы падзякаваць беларусам з Вільні за іх працу. Таксама хачу падзякаваць літоўскім валанцёрам, якія ганяюць машыны для ЗСУ і якія нам гэтую гуманітарку прывозяць.
«Дом Вільной Білорусі» ў Львове таксама працягвае аказваць сталую падтрымку для сем’яў беларускіх Герояў, якія аддалі жыццё за Украіну. Адпаведна сямі беларускім сем’ям былі перададзены гігіенічныя наборы.
Цалкам матэрыял:




Беларускае Радыё Рацыя






