Новы закон аб нацыянальных і этнічных меншасцях, падпісаны ўжо прэзідэнтам Польшчы, гарантуе пэўныя сродкі з бюджэту канцылярыі Сейма для прадстаўнікоў нацыянальных меншасцяў з Супольнай камісіі меншасці і ўраду. Якія гэта сродкі? Якія заявы ці рапарты могуць быць фінансаваны з бюджэту Сейма?

З гэтымі і іншымі пытаннямі Валя Лаеўская звярнулася да маршалка Сената, сенатара ад Падляшша і дакладчыка абноўленага закона Мацея Жыўны.
РР: Мы сустрэліся ў сувязі з абноўленым законам нацыянальных і этнічных меншасцяў. Вы былі яго дакладчыкам. Новы закон прадугледжвае пэўныя сродкі з бюджэту Сейма для прадстаўнікоў нацыянальных меншасцяў супольна з камісіяй меншасці і ўраду. Што гэта абазначае?
Мацей Жыўна: Гэта вельмі важная змена, істотная для нацыянальных меншасцяў. І што найважнейшае – што закон атрымаў поўную згоду ў Сейме і Сенаце, але таксама камісіі нацыянальных і этнічных меншасцяў.
РР: І прэзідэнт ужо падпісаў.
Мацей Жыўна: Так, і прэзідэнт падпісаў. Анджэй Дуда, які заканчвае свой тэрмін, яшчэ паспеў падпісаць. На пачатку гэтай кадэнцыі і парламента і ўрада камісія нацыянальных і этнічных меншасцяў зрабіла першасны рапарт, у якім адзначыла, што Міністэрства замежных спраў як бы дае апеку над камісіяй, бо ў адносінах да меншасці няма добрых экспертных інструментаў, якімі меншасці маглі б карыстацца, каб развязваць розныя праўныя сітуацыі, каб у пэўны спосаб спрыяць дзейнасці меншасці. Меншасці хацелі б мець сваіх уласных экспертаў, незалежных ад міністэрства. І нават міністэрства зазначыла, што гэта слушны кірунак. Бо юрысты і эксперты міністэрства рэпрэзентуюць бок урада і гэта стварала пачуццё, што не да канца бок меншасці вызначаны.
РР: Не будзе нейкага спецыяльнага бюджэту, прызначанага для нацыянальных меншасцяў. Арганізацыі будуць звяртацца з заявамі, і Канцылярыя Сейму скажа – або так, або не.
Мацей Жыўна: Гэта акурат дадатковыя ўдакладненні, што будзе акрэслены бюджэт. Гэта ж нельга сказаць, добра, будзе выдзелена 10 мільёнаў на экспертаў. Хіба гэтага мы не чакаем. Гэта залежыць ад таго, які будзе падрыхтаваны супольны план дзеянняў. Але напэўна сродкі будуць настолькі дастатковыя, каб ані разу прадстаўнікі арганізацый нацыянальных меншасцей не былі адпраўлены з пустымі рукамі праз тое, што не маюць магчымасці скарыстацца паслугамі эксперта ці правесці даследаванне. Добра вядома, што бюджэт на гэта будзе.

РР: Гэта будуць сродкі на экспертызы, на нейкія рапарты, апытанні грамадскай думкі наконт меншасцяў. Такія рэчы могуць быць якраз фінансаваныя са сродкаў Сэйму, калі пра гэта заявіць прадстаўнік нацыянальнай меншасці, прадстаўлены ў Супольнай камісіі ўраду і меншасці?
Мацей Жыўна: Дакладна так. Толькі яшчэ раз хачу падкрэсліць, што гэта будзе датычыць прадстаўнікоў меншасцяў, якія функцыянуюць у Супольнай камісіі. Толькі праз гэтых прадстаўнікоў.
РР: Праблемы беларускай нацыянальнай меншасці тут, на Падляшшы, гэта галоўным чынам адукацыя. Чакаецца шырэйшая папраўка да гэтага закону аб нацыянальных меншасцях. Ці ў сувязі з гэтым прадбачаныя нейкія шырокія грамадскія кансультацыі?
Мацей Жыўна: Маю надзею, што будзе таксама спатканне па рэгіёнах. Кожны рэгіён фактычна мае прадстаўнікоў ваяводы па супрацы з арганізацыямі нацыянальных меншасцяў. І мяркую, што ў нашым рэгіёне гэта абавязак не толькі міністра, але і ўладаў рэгіянальных, каб узмацніць такія кансультацыі хаця б праз фізічнае спатканне. Бо ведаю, што лепей проста паразмаўляць, а не толькі пісаць каментарыі.
Цалкам размова:
Беларускае Радыё Рацыя






